[1]Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку выбуху на аўтазаправачнай станцыі ў сталіцы Ганы, горадзе Акра. Трагедыя адбылася 4 чэрвеня 2015 г. і адабрала больш за 150 чалавечых жыццяў.
“Яго Святасць давярае душы загінулых Усемагутнаму Богу і просіць аб дары суцяшэння і трываласці для тых, хто згубіў у трагедыі сваіх блізкіх”, — гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.
Перад выбухам, шмат людзей хавалася на аўтазаправачнай станцыі ад навальніцы, што стала прычынай вялікай колькасці ахвяраў.