- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Рымскі прыняў прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату

[1]6 кастрычніка 2021 года Папа Францішак прыняў на кароткай аўдыенцыі старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.

Як паведамляе сайт АЗЦС [2], былі абмеркаваны пытанні, якія стаяць на парадку адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой.

На пачатку размовы Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу сардэчнае прывітанне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерарх адзначыў, што з часу “гаванскай сустрэчы” двухбаковае супрацоўніцтва інтэнсіўна развіваецца. Актыўнае ўзаемадзеянне дазваляе рэалізоўваць значную колькасць сумесных праектаў па дапамозе хрысціянам, якіх пераследуюць, абароне традыцыйных каштоўнасцей, сацыяльным служэнні, адукацыі і культуры.

Папа выказаў радасць магчымасцю сустрэцца і абмеркаваць бягучыя пытанні ўзаемных адносін.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [3] Vatican News