- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Рымскі ў наступным годзе наведае Літву

[1]Папа Рымскі Францішак восенню 2018 года наведае Літву, паведаміла агенцтву BNS прэс-сакратар літоўскага прэзідэнта Дайва Ульбінайце.

Візіт будзе прымеркаваны да стагоддзя літоўскай дзяржаўнасці. Паводле Дайвы Ульбінайце, Ватыкан у бліжэйшы час павінен аб’явіць дату і статус візіту, паведамляе krynica.info [2] са спасылкай на ru.delfi.lt [3].

Між тым эстонскія СМІ паведамляюць аб верагодным візіце пантыфіка ў Талін.