- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа паведаміў пра запланаваную аперацыю на лёгкім

[1]

Папа Леў XIV на балконе Апостальскага палаца ў Кастэль-Гандольфа (ілюстрацыйнае фота)

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 11 кастрычніка 2026 года прайшла на ватыканскай плошчы, Папа Леў XIV паведаміў пра вузел, які быў выяўлены ў яго лёгкім у ходзе нядаўніх медыцынскіх абследаванняў. Хірургічная аперацыя па яго выдаленні прызначана на бліжэйшыя дні. Папа звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітоўнай падтрымцы.

“Нядаўна падчас медыцынскіх абследаванняў у мяне быў выяўлены абмежаваны вузел у лёгкім. Яго выявілі на вельмі ранняй стадыі, і ён добра лакалізаваны. Медыкі лічаць мэтазгодным правесці хірургічнае ўмяшанне. Таму, прыслухаўшыся да іх парад, я прыняў рашэнне аб аперацыі па яго выдаленні. Аперацыя ўжо запланавана на бліжэйшыя дні. Дзякую вам за духоўную блізкасць і даручаю сябе вашым малітвам”, — сказаў Святы Айцец.

Марыя Валодзіна — беларуская рэдакцыя Vatican News [2]