- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа падзяліўся святочным тортам з работнікамі бальніцы Джэмэлі

[1]Святкуючы 12-ю гадавіну свайго абрання, 14 сакавіка Папа Францішак падзяліўся святочным тортам з персаналам рымскай бальніцы Джэмэлі, куды ён быў шпіталізаваны месяц таму.

«Днём 13 сакавіка медыцынскія работнікі прынеслі торт са свечкамі ў палату Папы з нагоды 12-годдзя яго абрання», піша Crux [2], спасылаючыся на афіцыйнае паведамленне Ватыкана.

Пасля святкавання Папа па відэасувязі прыняў удзел у велікапосных рэкалекцыях Рымскай курыі, якія праводзіць айцец Раберта Пазаліні, новы прапаведнік Папскага дому. Пасля духоўных практыкаванняў Папа працягнуў тэрапеўтычныя працэдуры.

Нягледзячы на ​​папярэднія крызісы, на працягу апошняга тыдня стан Папы застаецца стабільным. Па словах лекараў, хоць яго сітуацыя застаецца складанай, у цяперашні час яго жыццю нічога не пагражае.

Раней на гэтым тыдні сканаванне грудной клеткі і лабараторныя даследаванні паказалі паляпшэнне яго агульнага стану. Аднак лекары не называюць магчымай даты выпіскі, заяўляючы, што складаны клінічны стан Пантыфіка яшчэ патрабуе шпіталізацыі.

credo.pro [3]
пераклад Марыны Ткач