[1]Апытанне інстытута Гэлапа паказала, што Папа ўзначаліў рэйтынг сусветных дзеячаў з найвышэйшым узроўнем падтрымкі сярод амерыканцаў: +46. Святы Айцец абышоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і амерыканскага мільярдэра Ілона Маска. Паводле даследавання Папа Леў XIV узначальвае рэйтынг сімпатый сярод 14 сусветных лідараў.
Яго вынік (57% станоўчых ацэнак і толькі 11% адмоўных) дае чысты рэйтынг адабрэння +46 — найвышэйшы ў апытанні. Пантыфік — адзіная фігура, якая мае станоўчую падтрымку з боку ўсіх палітычных груп ЗША: дэмакратаў, рэспубліканцаў і незалежных; найлепш яго ўспрымаюць лібералы (65%) і дэмакраты.
Варта таксама адзначыць, што Папа Леў XIV выступае хутчэй як аб’яднаўчая фігура — як і Францішак, рэйтынг якога ў першыя месяцы яго пантыфікату быў падобны (58% станоўчых, 10% адмоўных). Сярод амерыканскіх католікаў яго рэйтынг яшчэ вышэйшы: 76% адзначаюць пазітыўнае стаўленне.
credo.pro [2]
пераклад Марыны Ткач