[1]Папа Леў XIV, заўзяты прыхільнік каманды «White Sox», нечакана прадэманстраваў свае бейсбольныя навыкі ў дзеянні. Знаходзячыся ў рухомым папамабілі, ён злавіў адной рукой ляльку, якую кінуў яму нехта з натоўпу.
Пантыфік прадэманстраваў неверагодную каардынацыю рук і вачэй, вяртаючыся на папамабілі з штотыднёвай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра 28 мая.
Лялька нагадвала самога Папу і была апранутая падобна таму, як і сам Папа Леў XIV, калі ўпершыню пасля свайго абрання з’явіўся ў лоджыі базылікі Святога Пятра.
Дасціпны інцыдэнт, верагодна, выклікаў некаторы неспакой у Папскай службы бяспекі, перш чым стала ясна, што кінуты з натоўпу аб’ект — гэта проста лялька.
credo.pro [3]
пераклад Марыны Ткач
