- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Леў XIV паабедаў з беднымі

[1]Пасля святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, 17 жніўня 2025 года, Леў XIV паабедаў з беднымі, якім дапамагае “Caritas” дыяцэзіі Альбана. Абед адбыўся ў мястэчку “Laudato si’” на тэрыторыі садоў Папскіх віл у Кастэль-Гандольфа.

Вітаючы сабраных, Пантыфік звярнуў увагу на прыгажосць месца, у якім адбывалася іх сустрэча. “Але яно таксама прымушае нас задумацца, што найпрыгажэйшае стварэнне – тое, якое створанае на падабенства і вобраз Божы – гэта значыць, усе мы”, — сказаў Папа.

[2]

“Кожны з нас у пэўным сэнсе з’яўляецца гэтым вобразам Божым. І як важна заўсёды памятаць, што мы сустракаем прысутнасць Бога ў кожным чалавеку”, — дадаў Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка, беларуаская рэдакцыя [3] Vatican News