- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Леў XIV і Папа Александрыйскі Тавадрас II: тэлефонная размова пра сяброўства і мір

[1]15 мая 2026 года раніцай Папа Леў XIV звязаўся з Папам Александрыйскім Тавадрасам II. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, дыялог прайшоў у атмасферы шчырага братэрства, што стала чарговым крокам у збліжэнні дзвюх старажытных традыцый.

Галоўнай мэтай камунікацыі было жаданне надаць новы імпульс святкаванню Дня сяброўства паміж коптамі і католікамі. Абодва бакі выказалі імкненне рашуча пераадольваць любыя перашкоды, якія могуць узнікнуць на шляху дыялогу веры і любові.

У гэтым кантэксце асаблівая ўвага была ўдзелена важнасці адзінства, якое грунтуецца не толькі на дыпламатыі, але і на супольных духоўных каранях.

У афіцыйным паведамленні падкрэсліваецца ўсвядомленасць сумеснай адказнасці за абвяшчэнне Евангелля ў сучасным свеце. Папа Леў XIV і Папа Тавадрас II выказалі занепакоенасць сітуацыяй у рэгіёне Блізкага Усходу, які працягвае пераносіць цяжкія выпрабаванні.

Рэлігійныя лідары пацвердзілі сваю гатоўнасць разам садзейнічаць справе згоды і ўсталявання трывалага міру, бачачы ў гэтым адну з прыярытэтных задач Касцёла і копцкай супольнасці.

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News [2]