- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Леў XIV даручыў Марыі Святую Зямлю, Украіну і Расію

[1]15 жніўня 2026 года Папа Леў XIV у Кастэль-Гандольфа заклікаў маліцца да Багародзіцы аб суцяшэнні для Святой Землі, Украіны, Расіі і пацярпелых ад землятрусу ў Калумбіі.

Пасля малітвы «Анёл Панскі» Папа нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева Марыя, узятая ў нябесную славу, з’яўляецца знакам надзеі і суцяшэння для ўсяго народа Божага. Ён папрасіў Яе мацярынскага заступніцтва ад імені супольнасцей, якія асабліва патрабуюць падтрымкі.

Святы Айцец згадаў братоў і сясцёр у Святой Землі, якая з’яўляецца і Зямлёй Марыі. Ён таксама скіраваў думкі да ўкраінскага і расійскага народаў, звязаных з Багародзіцай сыноўняй адданасцю, і да хрысціян, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі і пераследу.

Пантыфік запэўніў у сваёй няспыннай малітве за насельніцтва Калумбіі, якое пакутуе ў выніку землятрусу, і выказаў салідарнасць з усімі супольнасцямі, якія жывуць у цяжкіх умовах.

Звяртаючыся непасрэдна да вернікаў, якія прыбылі ў Кастэль-Гандольфа, пілігрымаў з Італіі і іншых краін, Папа падзякаваў за іх прысутнасць і малітву. Ён пажадаў усім выкарыстаць час адпачынку для абнаўлення цела і духу, у тым ліку праз чытанне добрай літаратуры і кантакт з прыродай. «Добрага сённяшняга свята і да заўтра!», — пажадаў Святы Айцец на заканчэнне.

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News [2]