- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Францішак наведаў краму оптыкі ў Рыме

papa akylary [1]Турысты і жыхары Рыма нечакана атрымалі магчымасць зблізку паглядзець на Папу, калі кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы пакінуў Ватыкан дзеля візіту ў оптыку.

Францішак прыехаў у краму акуляраў на звычайнай машыне і правёў каля 40 хвілін, прымяраючы новыя аправы.

У выніку ён папрасіў, каб яму проста ўставілі новыя шкельцы, і настаяў, што сам аплаціць пакупку.

«Мне не патрэбна новая аправа, мне проста трэба замяніць шкло, я не хачу траціць шмат», — прыводзяць СМІ словы Папы.

papa akylary_2 [2]

Уладальнік крамы Алесандра Спіца і раней рабіў акуляры для Папы, аднак звычайна сам дастаўляў іх у Ватыкан. Паводле яго слоў, ён паняцця не меў, што да яго можа зайсці Пантыфік.

nn.by [3]