[1]Адарванне ад каранёў дзеля таго, каб быць сучаснымі – гэта самазабойства. Каб прамаўляць да сэрца людзей нашага часу трэба трымацца традыцыі сапраўднага хрысціянскага сведчання, перакананы Папа.Папа назваў св. Аўгустына “гігантам хрысціянскай думкі”, які не закрыўся ў даляглядзе свайго розуму, але “застаўся адкрытым на Божы народ і братоў, якія падзялялі з ім жыццё ў супольнасці”. Пантыфік заклікаў аўгустыніянаў наследаваць прыклад свайго заснавальніка, чэрпаючы з малітвы і распазнання “жыццядайныя сокі для прысутнасці ў Касцёле і свеце”.
“Некаторыя думаюць, што для таго, каб быць сучаснымі, трэба адарвацца ад каранёў, але гэта з’яўляецца крахам, бо карані, традыцыя – гэта гарантыя будучыні”, — падкрэсліў Святы Айцец.
Паводле Францішка, малітва і пакаянне не перастаюць быць галоўнымі стаўпамі, на якіх трымаецца хрысціянскае сведчанне. Гэта сведчанне ў некаторых кантэкстах павінна ісці супраць плыні, суправаджацца пакорай і міласэрнай любоўю, быць здольным прамаўляць да сэрцаў людзей нашага часу, падкрэсліў Папа.
Беларуская рэдакцыя Vatican News [3]
