- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Францішак размаўляў з Білам Клінтанам аб міры

[1]У сераду, 5 ліпеня 2023 года, Пантыфік прыняў у Ватыкане былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

Сустрэча Святога Айца з амерыканскім палітыкам праходзіла сам-насам, а яе тэмай быў мір. Напрыканцы сустрэчы Папа Францішак коратка прывітаў ахову і іншых людзей, якія суправаджаюцьбылога прэзідэнта ў яго падарожжы ў Рым і Еўропу.

Клінтан, які быў 42-м прэзідэнтам ЗША са студзеня 1993 года па студзень 2001 года, наведваў Ватыкан 2 чэрвеня 1994 года, дзе быў прыняты Янам Паўлам ІІ.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News