25 ліпеня 2021 г., падчас традыцыйнай нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо.
“У гэтую пятніцу ў Токіо пачаліся 32-я Алімпійскія гульні. Няхай у перыяд пандэміі Спаборніцтвы стануць знакам надзеі, знакам усеагульнага братэрства ў духу здаровай канкурэнцыі.
Няхай Бог благаславіць арганізатараў, спартсменаў і ўсіх, хто супрацоўнічае на карысць гэтага вялікага свята спорту!”, — пажадаў Святы Айцец.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News [1]