- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Папа Францішак правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень

[1]Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
“Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася каля трох гадзін”, — заявіў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Адносна тэрміну прабывання Святога Айца ў шпіталі ён заўважыў, “што калі не будзе ўскладненняў, прадугледжваецца каля сямі дзён шпіталізацыі”.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News [2]