[1]Шукаць братэрства ў грамадскай сферы, вучыцца і вучыць вітаць усіх, працаваць з усімі, шукаць кансэнсусныя рашэнні, — заклікаў Папа святароў Барселонскай архідыяцэзіі, задзейнічаных у душпастырстве моладзі.
Падчас аўдыенцыі 28 студзеня 2023 года, Папа Францішак звярнуў увагу на падвойны аспект досведу апосталаў – асабісты і супольны. “Наша пакліканне індывідуальнае, але заўсёды для таго, каб быць часткай вялікай групы, ісці разам, слухаць, перш чым гаварыць, каб ведаць сваё месца, нават калі яно пасярэдзіне ці ззаду, а не толькі наперадзе”, — адзначыў ён.
Пантыфік заклікаў святароў “адмовіцца ад кар’ерызму, падвойнага жыцця, пошуку мірскіх задавальненняў, прыняць крыж і пасрэдніцтва Касцёла: праз сакрамэнты, малітоўнае жыццё, аскетызм”, “быць здольнымі да міласэрнасці”.
“Мы павінны шукаць братэрства ў любым грамадскім кантэксце, вучыцца і вучыць вітаць усіх, працаваць з усімі, шукаць кансэнсусныя рашэнні, якія маюць шырокі спектр. Мы ніколі не павінны прымаць абарончай пазіцыі ні ў хрысціянскай групе, да якой мы належым, ні ва ўскладзенай на нас адказнасці, але жыць са свабодным духам, у здаровым неангажыраванні”, — звярнуўся да іспанскіх душпастыраў Святы Айцец.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News [2]