Маліцца за людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 7 красавіка ў капліцы Дома св. Марты.
“У гэтыя дні Вялікага посту мы ўзгадваем, які пераслед спазнаў Езус, і як кніжнікі апалчыліся супраць Яго: Ён быў асуджаны з лютасцю, з раз’юшанасцю, будучы невінаватым. Хацеў бы сёння памаліцца за ўсіх людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю”, — сказаў ва ўступе да св. Імшы Францішак.
На завяршэнне літургіі Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам, заклікаючы вернікаў, якія сачылі за трансляцыяй св. Імшы праз СМІ, прыняць св. Камунію духоўным чынам.
Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News
