[1]Тэрарыстычныя напады ў еўрапейскіх краінах маюць на мэце перашкодзіць братэрскаму супрацоўніцтву паміж рэлігіямі, — падкрэсліў Пантыфік 4 лістапада 2020 года падчас агульнай аўдыенцыі.
“У гэтыя дні малітвы за памерлых мы ўзгадвалі і працягваем узгадваем таксама нявінных ахвяр тэрарызму, абвастрэнне жорсткасці якога назіраецца ў Еўропе”, — сказаў Святы Айцец.
Папа заўважыў, што асаблівым чынам думае пра напады, якія цягам апошніх дзён адбыліся ў катэдры [2] ў Ніцы і на вуліцах Вены, “выклікаўшы страх і асуджэнне ў насельніцтва і ва ўсіх, каму дарагія мір і дыялог”.
“Давяраю Божай міласэрнасці людзей, якія трагічна загінулі, выказваю маю духоўную блізкасць іх блізкім і ўсім, хто пакутуе па прычыне гэтых вартых асуджэння падзей, якія праз насілле і нянавісць імкнуцца скампраметаваць братэрскае супрацоўніцтва паміж рэлігіямі”, — падкрэсліў Папа Францішак.
Беларуская рэдакцыя [3] Vatican News