[1]Менавіта 13 снежня 1969 г. ён атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук аргентынскага біскупа Рамона Хасэ Кастэляна, пастыра архідыяцэзіі Кардоба.
Святы Айцец распавядаў, што вызначальным днём для распазнання Божага паклікання ў яго жыцці стала 21 верасня 1953 года. Як і многія іншыя маладыя людзі, Хорхэ Берголіа спяшаўся тады на святкаванне Дня студэнта ў кампаніі сваіх найлепшых сяброў. Перад гэтым, аднак, будучы практыкуючым католікам, ён вырашыў зайсці ў парафіяльны касцёл і прыступіць да сакраманту споведзі. У канфесіянале ён сустрэў незнаёмага святара, які адразу зрабіў на ім вялікае ўражанне.
“У той дзень споведзь не была незвычайнай. Я вярнуўся дамоў з моцнай перакананасцю: я хацеў, я павінен быў стаць святаром”, — казаў Пантыфік. Праз 13 гадоў пасля гэтай гісторыі ён стаў на калені, каб праз накладанне рук атрымаць сакрамант пасвячэння і пачаць сваё святарскае служэнне Богу і людзям.
“Тое, што мне больш за ўсё падабаецца – гэта быць святаром”, — прызнаваўся Папа Францішак у адным з інтэрв’ю, падкрэсліваючы, што аддае перавагу таму, каб яго называлі “ойча”. Гэта “духоўнае айцоўства” ён рэалізуе ў сваім жыцці ўжо на працягу паўстагоддзя. Спачатку як просты святар, потым як біскуп, а цяпер як Наступнік св. Пятра, Францішак нястомна атуляе айцоўскім клопатам вернікаў, духавенства, кансэкраваных асоб, бедных, хворых, людзей, якія вераць іншым чынам ці ўвогуле знаходзяцца далёка ад Бога.
Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News