[1]Радасна крочыць да Пана, Які прыходзіць, каб збавіць нас, сузіраючы разам з Марыяй таямніцу ўцелаўлёнага Бога, — заклікаў Папа Францішак вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 снежня 2020 года.
“Час Адвэнту, набліжаючы да святкавання Божага Нараджэння, дапамагае нам адкрыцца для духа святла Бэтлеемскай таямніцы. Гэта час чакання. Чаканне Збаўцы няхай будзе для кожнага з нас стымулам станавіцца больш рашучымі і шчодрымі ў сваім адказе на патрабаванні хрысціянскага паклікання”, — пажадаў Папа.
Пантыфік нагадаў, што 8 снежня 2020 г. у Касцёле пачаўся [2] Год св. Юзафа, нагодай для чаго стала 150-годдзе абвяшчэння Абранніка Панны Марыі Апекуном Паўсюднага Касцёла. “Будзем жа маліцца аб яго заступніцтве для Касцёла ў наш час і вучыцца ў яго заўсёды з пакорай спаўняць Божую волю”, — заклікаў Святы Айцец.
Беларуская рэдакцыя [3] Vatican News