Cвяты Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў дабрачыннага праекту Бяжым разам (We run together), у рамках якога збіраюцца ахвяраванні на барацьбу з пандэміяй COVID-19.
Сустрэча прайшла 5 верасня 2020 г. у Ватыкане. Пантыфік выказаў падзяку спартсменам, якія ахвяравалі свае спартыўныя прылады на дабрачынны аўкцыён. “Мне было вельмі прыемна даведацца, што некаторыя атлеты адкрылі дзверы сваіх дамоў на радасць непасрэднай сустрэчы”, — сказаў ён.
Папа заўважыў, што ініцыятыва «Бяжым разам» дапамагла зблізіцца знакамітым чэмпіёнам і спартсменам з інваліднасцю. “Інклюзіўны, братэрскі спорт, здольны таксама аздараўляць раны, будаваць масты і грамадскае сяброўства. Гэта вельмі красамоўнае пасланне, асабліва для самых маладых”, — сцвердзіў Папа Францішак.
Святы Айцец выказаў падтрымку ватыканскай лёгкаатлетычнай зборнай Athletica Vaticana за папулярызацыю салідарнасці і дабрачыннасці ў спартыўнай дзейнасці. “Дзякую ўсім за тое, што вы робіце і за гэту сустрэчу. З Божай дапамогай, we run together, мы бяжым разам дзеля братэрства і годнасці чалавека”, — сказаў Папа.
Пантыфік прымаў на прыватнай аўдыенцыі прадстаўнікоў ініцыятывы Бяжым разам 20 мая 2020 г. Ёй павінна было папярэднічаць спартыўнае мерапрыемства, але з прычыны пандэміі каронавіруса яно было перанесена на больш позні тэрмін. Святы Айцец пажадаў, каб мепапрыемства магло быць праведзена як толькі гэта стане магчыма.
Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]
