- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пантыфік правёў нараду з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый

[1]8 ліспадада 2021 года Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі. У ёй прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў.

Нарада прайшла ў Апостальскім палацы за зачыненымі дзвярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла аб тэмах, якія Папа абмяркоўваў са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі.

Звычайна падчас такіх сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Каталіцкага Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Як правіла, па выніках такіх сустрэч не публікуецца ніякіх заяў.

Пантыфік рэгулярна, некалькі разоў на год, збірае такога роду пасяджэнні. Апошняе прайшло 17 мая 2021 года.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News