- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пантыфік паедзе ў Казахстан: афіцыйная інфармацыя Святога Пасаду

[1]Восенню Папа Францішак плануе адправіцца ў Казахстан, — такую інфармацыю распаўсюдзіла 1 жніўня 2022 года Зала Друку Святога Пасаду.

“Прымаючы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае Апостальскае падарожжа ў Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, наведваючы горад Нур-Султан з нагоды VII З’езда Лідараў Сусветных і Традыцыйных Рэлігій”, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Раней аб рашэнні Папы прыняць удзел у мерапрыемстве заяўляла казахстанскае кіраўніцтва.

У 1998 годзе Казахстан, як першая краіна Цэнтральнай Азіі, падпісаў Пагадненне аб узаемных адносінах са Святым Пасадам, а ў 2001 годзе краіну наведаў Пантыфік – Ян Павел ІІ.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News