- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пантыфік даверыў усіх беларусаў апецы Багародзіцы

[1]16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік скіраваў адмысловыя зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі.

«Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў Папа Францішак.

Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]