[1]Папа заахвоціў партугальскіх міністрантаў да «выпраменьвання святла і надзеі, якія паходзяць ад Бога». Ён скіраваў адмысловае пасланне, прымеркаванае да 25-га Нацыянальнай пілігрымкі службы алтара ў Фаціму.
У духоўным вандраванні, якое праходзіла пад дэвізам «Будзь святым, будзь арыгінальным», узялі ўдзел каля тысячы падлеткаў з усёй Партугаліі.
Святы Айцец звярнуў квагу на тое, што надзея, якую дае Бог, ніколі не знікае. З Ім нічога не страчана, і наадварот, без яго страчана ўсё. Францішак заклікаў моладзь не баяцца кінуцца ў абдымкі нябеснага Айца і давяраць Яму, бо Ён робіць кожнага з нас адзіным і непаўторным святым. Папа заахвоціў міністрантаў не ўпадаць у пасрэднасць, і гэтаму павінны дапамагчы вялікія ідэалы, які Езус ставіць перад намі.
Пантыфік запрасіў удзельнікаў пілігрымкі выкарыстаць увесь энтузіязм свайго ўзросту для пошуку сустрэчы з Езусам, прысутным у Эўхарыстыі, прапанаваць Яму свае рукі, думкі і час. Ён дасць сапраўдную радасць і дазволіць адчуць, дзе самае поўнае шчасце.
«Не будзеш святым, не рэалізуеш сябе, пераймаючы іншых; табе трэба зразумець, хто ты, і выпрацаваць уласны спосаб святасці”, — заярнуўся Папа Францішак да міністрантаў, падкрэсліваючы, што Езус жадае нашай арыгінальнасці.
Папа таксама ўказаў на св. Юзафа як прыклад “святога і арыгінальнага слугі Езуса”. Ён заахвоціў прадстаўнікоў службы алтара заўсёды годна служыць цуду сашэсця Езуса на зямлю, які кожны дзень здзяйсняецца на нашых алтарах.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]