- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пантыфік просіць маліцца за яго сустрэчу з Патрыярхам

papa_i_patriarch [1]Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі яго сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага 2016 г. на Кубе, паведамляе Ватыканскае радыё [2].

10 лютага 2016 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, Святы Айцец сказаў: “Паслязаўтра я пачну маё Апостальскае падарожжа ў Мексіку, але спачатку накіруюся ў Гавану, каб сустрэцца з маім дарагім братам Кірылам. Давяраю вашым малітвам як сустрэчу з Патрыярхам Кірылам, так і падарожжа ў Мексіку”, — сказаў Папа.