- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Панамскія кампаніі падаравалі Касцёлу аўтамабілі і трактар для арганізацыі Сусветных дзён моладзі

[1]Камерцыйныя кампаніі Панамы ахвяруюць мясцовай Каталіцкай царкве тэхніку для арганізацыі Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць тут у студзені 2019 года.

Сотні тысяч маладых католікаў з краін усяго свету прыедуць у гэтую дзяржаву ў Цэнтральнай Амерыцы, каб сустрэцца з Папам Рымскім, атрымаць духоўны досвед і радавацца ў сумесных стасунках.

На днях арганізатары атрымалі ў падарунак трактар ​​і дарагія аўтамабілі Toyota Hilux і Hyundai Grand. Ключы ўрачыста былі перададзеныя арцыбіскупу Панамы, кіраўніку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў краіны Хасэ Дамінга Уллоа.

[2]

Агульны кошт ахвяраванай тэхнікі складае сотні тысяч даляраў, плануецца, што яна будзе выстаўлена на аўкцыён і разыграна ў латарэю. Атрыманыя грошы накіруюць на арганізацыю СДМ, паведамляюць арганізатары.

[3]

katolik-gomel.by [4]
фота са старонкі twitter.com [5]