- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Памёр тата кс. Валерыя Орсіка (абноўлена)

[1]Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 20 сакавіка адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Казімір Орсік, тата кс. каноніка Валерыя Орсіка, святара Віцебскай дыяцэзіі, пробашча катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Сп. Казіміру было 72 гады. Прычынай смерці стаў інфаркт.

Пахаванне святой памяці Казіміра Орсіка адбудзецца 23 сакавіка ў 13.00 ў Бярозаўцы (Лідскі раён).

Выказваем шчырыя спачуванні кс. Валерыю Орсіку з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.

Курыя Віцебскай дыяцэзіі