[1]Святлана Касевіч з Глыбокага выказвае падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на яе просьбу дапамагчы ў лячэнні за мяжой яе дачкі Ганны Фамінскай.
Пра збор сродкаў на лячэнне мы пісалі раней [2].
“Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамаглі нам сабраць неабходную суму для паездкі ў Германію. – піша Святлана Касевіч.
– У нямецкай клініцы мы атрымалі кваліфікаваную кансультацыю прафесара і шанец на доўгае паўнавартаснае жыццё.
Хачу сказаць вялікі, вялікі мацярынскі дзякуй за вашы добрыя сэрцы.”