- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Падарунак ад Папы Францішка прыбыў у Оршу

[1]27 снежня ў парафію святога Юзафа ў Оршы прыбыў ружанец — падарунак Папы Францішка для дзяцей з Беларусі, паведамляе Catholic.by [2].

Такі прэзент 18 кастрычніка Святы Айцец перадаў з нагоды малітоўнай акцыі «Міліён дзяцей моліцца на Ружанцы».

Паводле жадання Пантыфіка, ружанец будзе перадавацца з парафіі ў парафію, каб запрашаць як мага больш дзяцей і дарослых маліцца аб міры у свеце.

Дзеці парафіі святога Юзафа ў Оршы ўрачыста прынеслі ружанец да алтара на пачатак святой Імшы, цэлебрацыю якой ўзначаліў кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

[3]

Пробашч парафіі растлумачыў дзецям і дарослым кароткую гісторыю ўзнікнення святога Ружанца, а таксама падчас святой Імшы пазнаёміў удзельнікаў з многімі падзеямі з гісторыі Касцёла, калі Марыя, маці Божая, дапамагала вернікам, якія ў складаных сітуацыях звярталіся да Яе па дапамогу.

[4]

Кс. Міхаіл зазначыў, што сёння, калі ў свеце трываюць войны, Марыя можа прынесці супакой праз святы Ружанец.

На заканчэнне святой Імшы дзеці супольна са святарамі і дарослымі памаліліся на ружанцы ў інтэнцыі міра ва ўсім свеце.

Кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, тэкст;
Фота: з архіву парафіі ў Оршы