25-26 кастрычніка, адбудзецца суботнік для ахвотных валанцёраў з усёй Беларусі. Мэта суботніка – расчысціць руіны касцёла каля в. Сулятычы пад Навагрудкам.
Касцёл быў пабудаваны ў пачатку 19 ст. ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі, у гады ваяўнічага атэізму быў зруйнаваны.
Для ўсіх неабыякавых людзей ёсць унікальная магчымасць зрабіць добрую справу — уратаваць ад забыцця святое месца і след гістарычнай культурнай спадчыны нашай краіны.
Прыехаць папрацаваць можна на два дні, або на адзін з прапанаваных дзён. З сабой неабходна ўзяць які-небудзь працоўны інструмент: бензапіла, сякера, піла звычайная, граблі, трымер з кругам (з лескай не трэба), торбы для смецця і г.д.
Суботнік праводзіцца сумесна з валанцёрамі і інфармацыйнай падтрамкай Радыё Марыя Беларусь
Паведаміць пра ўдзел і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне: +37544 771 99 83 — Марына.
Запрашаем і лічым на вашую салідарнасць!
