- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пад Мінскам пройдзе прэзентацыя «Пяцікніжжа Майсея» па-беларуску

[1]20 снежня 2025 года ў 11.00 у пастырскім цэнтры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) адбудзецца прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання «Пяцікніжжа Майсея» – першых пяці кніг Старога Запавету.

Да ўдзелу ў прэзентацыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.

Адрас правядзення прэзентацыі: Мінскі р-н, аг. Лясны, вул. Аляксандрава, 4а.

Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

catholic.by [2]