[1]4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе IX Ружанцовы кангрэс “Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці”.
Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо дзевятага Ружанцовага кангрэса, як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці». Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, a асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў і звязаных з салезіянамі.
Просьба аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў Кангрэса!
Праграма Ружанцовага кангрэса – 4 кастрычніка 2025 г.
(Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4)
- 9.30 – 10.15 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 10.20 — Адкрыццё кангрэса;
- 10.30 – 11.10 — Даклад: «Марыя ў жыцці і місіі св. Яна Боско – Маці, Настаўніца і Кіраўніца» – кс. Артур Ляшнеўскі SDB;
- 11.15 – 11.55 — Даклад: «Марыйнасць у духоўным вопыце св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло – жаночы твар салезіянскай святасці» – с. Дар’я Еўтухоўская FMA.
Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
- 12.15 – 13.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамнту – cвяты Ружанец;
- 13.00 – 14.00 — (сумеснае фота) Абед;
- 14.00 – 14.40 — Даклад: «Александрына да Коста – сведка сілы Марыі ў пакліканні свецкага салезіяніна супрацоўніка» – сям’я салезіян супрацоўнікаў Вераніка і Эдвард Рогач;
- 14.40 – 15.20 — Даклад: «Плёны марыйнай духоўнасці: святасць моладзі ў асобах бл. Лаўры Вікунья і св. Дамініка Савіё» – спадарыня Дар’я Купцова.
Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
- 15.30 – 16.00 — Перапынак;
- 16.00 – 16.40 — Прэзэнтацыя салезіянскіх рэліквiй і літаратуры;
- 16.40 — Падрыхтоўка да святой Імшы;
- 17.00 — Святая Імша на завяршэнне Кангрэса пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і біскупа Александра Яшэўскага.
Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да каньца верасня. Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:
- імя, прозвішча;
- мясцовасць, назва парафіі;
- колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе;
- кантактны нумар тэлефона.
Кантакты: айцец Раман Шульц ОР тэл.: +375 (29) 291 92 11 [2] (Viber, Telegram)
e-mail: schulzop@gmail.com [3]