- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Па выніках уступнага экзамену ў Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Гродне залічаны новыя семінарысты

[1]10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся ўступны экзамен для кандыдатаў на першы год навучання.

Падчас экзамену кандыдаты павінны былі прадставіць веды па Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, а таксама адносна жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла. Акрамя таго, кожны кандыдат павінен быў растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:

[2]

Экзаменацыйная камісія пасля нарады паведаміла, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі наступныя кандыдаты:

[3]

Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў духоўнай семінарыі распачнуць чатыры кандыдаты з дзвюх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

Новы навучальны год у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі распачнецца 1 верасня.

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Кс. Ян Раманоўскі, Catholic.by [4]