- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Па выніках першага туру ўступнага экзамену ў беларускія каталіцкія семінарыі залічаны новыя кандыдаты

[1]20–21 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл.

Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да працы ў Яго аўчарні ў якасці святароў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе: старшыня — біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў; ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне; ксёндз Павел Эйсмант, куратар 1-га курса.

Пасля пісьмовай часткі экзамену кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне дыяцэзіяльных біскупаў, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іх благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі:

Новымі студэнтамі з Віцебскай дыяцэзіі сталі:

Таксама быў залічаны ў шэрагі студэнтаў кандыдат з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

Другі тур уступнага экзамену на першы курс Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску адбудзецца ў будынку ККББ у Мінску 10–11 жніўня бягучага года.

[2]

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Кс. Павел Эйсмант, тэкст і фота
Catholic.by [3]