- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Па выніках другога туру ўступнага экзамену ў семінарыі ў Гродне і Пінску залічаны новыя кандыдаты

[1]13 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл.

Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да працы ў Яго аўчарні ў якасці святароў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:

Пасля пісьмовай часткі экзамену кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне дыяцэзіяльных біскупаў, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іх благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі:

а новым студэнтам семінарыі ў Пінску стаў:

[2]

Нагадаем, што па выніках першага туру ўступнага экзамену [3], які прайшоў у Мінску 24 ліпеня, на першы курс Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўжо былі залічаны пяць кандыдатаў : трое з Гродзенскай дыяцэзіі і па адным з Віцебскай дыяцэзіі і з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Просім усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Catholic.by [4]
Фота: Віталій Палінеўскі