- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Па выніках другога туру ўступнага экзамену ў семінарыі ў Гродне і Пінску залічаны новыя кандыдаты

[1]9 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл.

Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да служэння ў Яго аўчарні ў якасці святароў.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне біскупаў ардынарыяў, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іх благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі двое кандыдатаў:

Новымі студэнтамі Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску таксама сталі двое кандыдатаў:

[2]

Нагадаем, што па выніках першага туру [3] ўступнага экзамену студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўжо сталі трое кандыдатаў.

Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў духоўных семінарыях Беларусі распачнуць сямёра кандыдатаў.

Адказныя за фармацыю духавенства просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Кс. Павел Эйсмант, Catholic.by [4]