[1]З 8 па 12 жніўня 2017 г. парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы запрашае ўсіх жадаючых на III Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
У гэтым годзе Парафіяда прысвечана 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
Дзеці і моладзь змогуць праявіць свае здольнасці ў намінацыях: СТАДЫЁН, ТЭАТР, СВЯТЫНЯ.
Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў
Колькасць: 15 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы)
Запіс у электронным варыянце трывае да 15 ліпеня 2017 г.
Арганізатары гарантуюць цікавую і незабыўную праграму. Пры сабе абавязкова мець: добры настрой, духоўны намер, гумар і жаданне стаць лепшым ў “вачах Бога”.
Больш падрабязную інфармацыя можна атрымаць па тэл.: +37529 216 99 82 — кс. Валеры Орсік (адказны за Парафіяду Віцебскай Дыяцэзіі)
e-mail: parafiadavd@mail.ru; parafiada.vd@mail.ru
НАМІНАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ
СТАДЫЁН
- Футбол
- Пляжны валейбол
- Тэніс (настольны)
- Катанне на каньках
- Шашкі
- Бег 100м
- Басейн
- Прыжкі ў даўжыню
ТЭАТР
- Конкурс мастацкай творчасці
- Конкурс: “Майстар клас”
- Конкурс рэлігійнай песні
- Візітная картка каманды (тэматыка – КУЛЬТ МАРЫІ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ)
- Інсцэнізацыя: ТВАЁЙ АБАРОНЕ АДДАЕМСЯ (Марыйная тэматыка)
- Конкурс ведаў — ТЭСЦІРАВАННЕ
- Конкурс ГІМН ПАРАФІЯДЫ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
- Экскурсія
- КІНАЗАЛА
- Канцэрт для ўдзельнікаў Парафіяды
СВЯТЫНЯ
- Св. Імша
- Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
- Магчымасць споведзі
- Канферэнцыі
- Наштодзень з Бібліяй (разважанні Божага Слова)
- Супольная малітва (св. Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці)
- Ранішнія і вечаровыя малітвы
УМОВЫ ЎДЗЕЛЬНІЦТВА Ў НАМІНАЦЫЯХ
СТАДЫЁН-ТЭАТР-СВЯТЫНЯ
СТАДЫЁН
С1. Камандная ўзнагарода. Гарадскі стадыён
С2. Камандная ўзнагарода. Гарадскі стадыён
С3. Паводле (І- ІІІ кат.): ІІІ кат. (араторыўм парафіяльны)
С4. Паводле (І- ІІІ кат.): Лядовы Палац
С5. Паводле ІІІ кат. (араторыўм парафіяльны)
С6. Паводле (І- ІІІ кат.): Гарадскі стадыён
С7. Паводле (І -ІІІ кат.) З сабою мець шапачкі. Ільнокамбінат.
С8. Паводле (І -ІІІ кат.) Гарадскі стадыён
ТЭАТР
Т1. Намаляваць акрэсленую тэму (вызначаецца час).
Т2. Падчас Парафіяды будзе праводзіцца майстар-класс, дзе паказваем таксама свае здольнасці.
Т3. Камандная і асабістая ўзнагароды. Абавязкова — рэлігійная тэматыка. Вакал у асобных катэгорыях. Група–дуэт і г.д. – камандная ўзнагарода.
Т4. Камандная ўзнагарода. Адказваем на пытанне: чаму мы вучымся праз распаўсюджванне культу Марыі ў нашай парафіі?! Час: макс. 15 хвілін.
Т5. Камандная ўзнагарода. Зноўку выбіраем адпаведнае дапаўненне гэтаей цудоўнай малітвы ў форме свайго зразумлення. Як я гэта разумею, такую і раблю пастаноўку.
Т6. Веды нашыя спраўдзім у пісьмовай форме: тэматыка — Фацімскія Аб’яўленні. Належыць выбраць правільныя адказы. Удзельнічаць можа кожны (на выбар).
Т7. Камандная ўзнагарода. Выкананне гімну Парафіяды ў сваёй аранжыроўцы (найлепшае выкананне застанецца афіцыйным гімнам нашай Парафіяды). Словы ўдзячнасці для спад. Марыі Новікавай (арганістка ў Чырвонага касцела ў Мінску) за словы і музыку гімну.
Т8. Эксурсія прадугледжана ў Магілёў (80 км).
Т9. 3D–фільм у Гарадскім кінатэатры.
Т10. Канцэрт ў Гарадскім Палацы Культуры.
СВЯТЫНЯ
С1. Штодзённа. Спевы.Чытанні – адказнасць будзе на вызначаных групах.
С2. Увечары ў новым касцеле (песні Тэзэ).
С3. На працягу ўсёй Парафіяды (перад св. Імшой)
С4. Штодзённа двойчы. Тэматыка акр. Пазней.
С5. Круг Біблійны, які з’яднае нас у групах.
С6. Штодзённа – частка св. Ружанца і ў 15.00 – Вяночак.
С7. Абавязковы ўдзел на ўсіх малітвах
Крытэрыі, паводле якіх будуць ацэніваць суддзі:
Хатнія заданні (усе чатыры вызначаныя фіялетавым) павінны быць на беларускай мове. Кожны ўдзельнік павінен ведаць на памяць гімн Парафіяды Віцебскай Дыяцэзіі.
2. Гэй, сябры, станьма ў дружнае кола,
каб засведчыць братэрскі давер.
Розум, лоўкасць і моцную волю
Праявіць мы павінны цяпер.
3.Што не выпадзе — ў крыўдзе не будзем,
Хто б ў спаборніцтве не перамог.
Тут сабраліся шчырыя людзі:
Ты і я, разам мы. З намі Бог!
4.Вера, мужнасць, адзінства і радасць —
Нашай дружбы і вернасці час…
Праспявайма гім Парафіядзе,
Што яднае сягоння ўсіх нас!
Ва ўсіх астатніх дысцыплінах можна ўдзельнічаць паводле жадання.
ХТО МОЖА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ? Адрасатам з’яўляеюцца дзеці і моладзь ад 10 да 17 год. Праводзяцца спаборніцтвы паводле трох катэгорый А.10-12, В.13-15, С.16-17. Асобна для хлопцаў і дзяўчат.
УЗНАГАРОДЫ: І–ІІІ месцы. Дыпломы. Кубкі. Дробныя падарункі. Першае месца – удзел у міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве (тыдзень) і адпачынак на моры або ў гарах (два тыдні) за мяжой. Вынікі спаборніцтваў ацэнівае прафесійнае і незалежнае ад парафій журы. Усе вынікі трымаюцца ў строгай таямніцы ажно да апошняга дня, дзе адбываецца ўзнагароджванне. Дысцыпліны з трох намінацый (ТЭАТР.СТАДЫЁН.СВЯТЫНЯ) штогод зменіваюцца. Для нас — арганізатароў, найважнейшае, каб дзеці і моладзь навучыліся культуры быць разам і супольна звяртацца да Бога. Сярод іншых намінацый: спецыяльная намінацыя ад арганізатараў: за паслугу пры харчаванні, за дапамогу іншым, за актыўны ўдзел, за парадак, за добрыя паводзіны. Першае месца на Парафіядзе — гэта не толькі першыя месцы ва ўсіх дысцыплінах, але першыя ў паводзінах.
ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ!!! Падрыхтоўка да Парафіяды займае шмат часу і грашовых сродкаў, таму вялікая просьба прытрымлівацца тэрмінаў заканчэння рэгістрацыі ўдзелу ў Парафіядзе. Арганізатары Парафіяды не пакрываюць даезду дзяцей і моладзі да дому і назад, аднак бяруць адказнасць за праграму, медычную апеку, начлег, харчаванне, парадак і праграму сустрэчы. Падчас Парафіяды заўсёды прысутная медычная апека. Кожны год арганізатары Парафіяды прапануюць новую і незабыўную праграму!
Кс. Валеры Орсік
