[1]12 красавіка 2016 года адзначаецца першая гадавіна Няспыннай малітвы за Беларусь. Ужо цэлы год наша Радзіма атуленая няспыннай патрымкай Госпада.
З нагоды гадавіны Няспыннай малітвы ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца вялікая сумесная малітва за Радзіму:
18.30 — святая Імша;
19.30 — міжканфесійная малітва за Беларусь.
Арганізатары вельмі ўдзячны ўдзельнікам гэтай акцыі за ахвяраваны час і за малітву, а таксама на святкаванне запрашаюць прыйсці ў вышымайках разам з сем’ямі і сябрамі.
Няспынная малітва за Беларусь — кругласутачная непарыўная малітоўная чарга (мінімум 168 чалавек), кожны з удзельнікаўна працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну. Перыяд малітвы — тыдзень, месяц, паўгода — кожны выбірае сам.Далучайцеся! Беларусі патрэбна наша малітва!