- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». Вялікдзень у Віцебску

vitebsk [1]Вялікдзень — самае вялікае хрысціянскае свята. Угэты дзень мы адзначаем перамогу Езуса хрыста над смерцю. Усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі старанна рыхтаваліся да гэтага свята. Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску — не выключэнне. Акрамя духоўнай падрыхтоўкі вернікаў неабходна было паклапаціцца пра ўнутранае ўбранства святыні.

Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску з’яўляецца катэдрай, таму ва ўсім, што тычыцца Літургіі, ён мусіць даваць прыклад іншым парафіяльным супольнасцям.

Выпуск тэлеперадачы «Вытокі» адбыўся 10 красавіка 2015 года.

Запрашаем да прагляду!