[1]Новы від матылькоў, знойдзены на Крыце, названы ў гонар Папы Льва XIV — Pyralis papaleonei, паведамляе часопіс «Nota Lepidopterologica».
Адкрыццё ў вапняковых Белых гарах (Lefka Ori) на захадзе Крыта (Грэцыя) было зроблена навукоўцамі з Цірольскага дзяржаўнага музея, фінскага музея натуральнай гісторыі і баварскай заалагічнай калекцыі. Дадзены матылёк, верагодна, эндэмічны, гэта значыць, ён не сустракаецца больш нідзе. Для кіраўніка даследавання, Петэра Хюмера з Цірольскага дзяржаўнага музея, назва віду — гэта больш, чым фармальны навуковы акт.
Гэта таксама сімвалічны зварот да кіраўніка Паўсюднага Касцёла, з просьбай падкрэсліць цэнтральную адказнасць чалавецтва за абарону стварэння. Гэта тым больш дарэчна, бо ў хрысціянстве матылькі разглядаюцца як сімвалы ўваскрасення, пераўтварэння (метамарфозы) і бессмяротнай душы. «Мы сутыкаемся з глабальным крызісам біяразнастайнасці; аднак толькі частка відаў у свеце была навукова задакументавана. Эфектыўнае захаванне біяразнастайнасці спачатку патрабуе ідэнтыфікацыі, апісання і наймення відаў», — адзначыў Петэр Хюмер.
Матылёк Pyralis papaleonei належыць да роду Pyralis сямейства Pyralidae. Размах яго крылаў складае каля двух сантыметраў, што адносіць яго сярод прадстаўнікоў да сярэдняга памеру гэтай групы. Яго фіялетавыя пярэднія крылы ўпрыгожаны аранжава-залацістай плямай і выразнымі белымі палосамі.
Матылькоў вывучалі пры штучным асвятленні; яны актыўныя ў асноўным у чэрвені. Пакуль мала што вядома пра біялогію і лад жыцця нядаўна адкрытага віду. Яго адрознілі ад роднасных відаў на падставе класічных марфалагічных характарыстык: малюнка крылаў, афарбоўкі і структуры палавых органаў, а таксама яго генетычнага адбітка.
Паводле credo.pro [2]
Пераклад Марыны Ткач