- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Новы дырэктар «Радыё Марыя» — ксёндз Аляксандр Фаміных

[1]Сябры! Рады падзяліцца з вамі добрай навіной аб прызначэнні на пасаду дырэктара «Радыё Марыя» ксяндза Аляксандра Фаміных.

Удзячныя Богу за гэтага святара, які ад першага моманту існавання на Беларусі «Радыё Марыя» паверыў у гэты праект і неаднойчы падкрэсліваў яго значнасць у галіне евангелізацыі. Два гады ён заўжды адказна рыхтаваў і працягвае рыхтаваць для радыё катэхезы. А сёння мы шчыра вітаем ксяндза Аляксандра ў камандзе «Радыё Марыя» і крочым разам далей, каб развівацца і працаваць на хвалу Пану! Кожны будні дзень а 10-й гадзіне разам з дырэктарам пачынаем малітвай у прамым эфіры. Запрашаем!

Радыё Марыя  [2]

Кс. Аляксандр Фаміных у мінулым годзе адзначыў 60 гадоў з дня нараджэння і 10 гадоў святарства. Святар працяглы час займаў пасаду дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а цяпер з’яўляецца пробашчам парафіі Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах, што пад Мінскам.

Catholic.by [3]