- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Новая кваліфікацыя ў Мінскім тэалагічным каледжы: «касцёльны сурдаперакладчык»

[1]Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля, па благаслаўленні Мітапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, аб’яўляе дадатковы набор навучэнцаў на 2022/2023 навучальны год з мэтаю атрымання новай кваліфікацыі «касцёльны сурдаперакладчык» для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці).

Навучэнцы калежда, акрамя прадугледжаных Праграмай навучання прадметаў, у залежнасці ад зацікаўленасці наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай касцёльнай кваліфікацыі: касцёльны сурдаперакладчык, катэхет, куратар пілігрымак, кантар, супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі. Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Першы тур уступнага экзамена адбыўся 27 жніўня. На першы курс навучання залічаныя 16 асобаў.

Рэгістрацыя каныдатаў працягнута да 22 верасня.

Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>> [2]

Другі тур уступнага экзамена адбудзецца 24 верасня а 12.00 гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616 08 72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Дакументы, неабходныя для паступлення:

Catholic.by [3]