- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Нігерыя: адзін семінарыст спалены жыўцом, другі выкрадзены

[1]Семінарыст згарэў жывым падчас нападу бандытаў на парафію Св. Рафала ў Фадан Камантан, у дыяцэзіі Кафанчан, у штаце Кадуна, на поўначы Нігерыі. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 7 верасня, паведамляе Gość Niedzielny. [2]

Зламыснікі напалі на парафіяльны дом і падпалілі яго. Святарам удалося dыбрацца з ахопленага полымем будынка, але 25-гадовы Нааман Данламі, які дапамагаў ім у душпастырскай працы, загінуў у полымі.

У той жа дзень у Кадуне быў выкрадзены яшчэ адзін семінарыст, Эзекіэль Нуху.