- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Не бойся сказаць! Як пераадолець страх перад канфесіяналам?

[1]“Што скажа святар? А раптам ён мяне пазнае? А калі грэх такі брыдкі, што нават прамаўляць сорамна?..” Гэтыя думкі знаёмыя кожнаму, хто хоць раз у жыцці сапраўды рыхтаваўся да споведзі. Часам сорам перарастае ў страх, а страх – у працяглае пачуццё віны. Вось некалькі парадаў, якія дапамагаюць пераступіць парог канфесіяналу, нават калі рукі дрыжаць, а сэрца запавольвае тэмп.

Нагадайце сабе: святар вас не судзіць. Ксёндз у канфесіянале – не следчы. Ён сам карыстаецца сакрамантам споведзі. І, хутчэй за ўсё, ён забудзе вашы грахі праз некалькі хвілін.

Пішыце грахі на паперцы – гэта здымае сорам казаць уголас. Можна загадзя падрыхтаваць спіс грахоў, а пасля знішчыць яго разам з сорамам.

Запомніце: чым большы сорам перад канкрэтным грахом, тым большая патрэба пра гэта сказаць. Чалавеку можа падавацца, што яго грэх такі агідны, таму пра яго не варта казаць Богу. Але гэта ілжывая ганьба. Бог ведае грахі кожнага. Ён чакае магчымасці іх забраць.

Можна прыйсці на споведзь да святара з суседняй парафіі. Калі сорам звязаны з тым, што святар з’яўляецца настаўнікам дзяцей, знаёмым, сваяком ці суседам, варта пайсці да іншага. Варта, каб споведзь адбылася.

Не чакайце, што сорам знікне. Чакайце, што вы станеце мацнейшымі за яго. Святыя не тыя, хто баіцца канфесіяналу. Святыя – тыя, хто пераступае парог з трымценнем у каленях, але ўсё роўна ідзе. І Бог сустракае іх не з папрокам, а з радасцю. Сустракае таксама, як сустрэне і вас.

Марта Венславовіч