[1]З 16 па 20 жніўня ў Навагрудку будзе праходзіць першы мастацкі пленэр пры касцёле Cвятога Міхала Арханёла. Правядзе яго Надзея Бука.
Каб рабіць замалёўкі на прыродзе не абавязкова быць прафесійным мастаком, дастаткова вашага жадання.
У праграме пленэру:
— маляванне пейзажаў і архітэктуры Навагрудку,
— майстар-класы,
— экскурсіі па гораду і наваколлі,
— святая Імша.
Паведаміць аб удзеле неабходна да 10 жніўня па тэлефоне: +375445806085 [2] — Надзея.
Запісацца могуць усе жадаючыя.