[1]У верасні 2017 года ў нямецкіх гарадах Оснабрук і Вестфалія, дзе праводзіліся мірныя перамовы і адбылося падпісанне знакамітага Вестфальскага міру, пройдзе наступная Міжрэлігійная сустрэча за мір, арганізаваная каталіцкай дабрачыннай “Супольнасцю св. Эгідзія”, паведамляе Ватыканскае радыё [2].
Аб гэтым было абвешчана 20 верасня 2016 года на заканчэнне Сусветнага дня малітвы за мір у Асізі, у якім прымаў удзел Папа Францішак.
Вестфальскі мір паклаў канец так званай Трыццацігадовай вайне, якая пачалася з сутыкнення паміж пратэстантамі і католікамі Свяшчэннай Рымскай Імперыі і працягвалася з 1618 па 1648 гг., закрануўшы практычна ўсе еўрапейскія краіны. Адным з вынікаў Вестфальсага міру было ўстанаўленне прававой роўнасці паміж католікамі, лютэранамі і кальвіністамі.