- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Нараджэнне св. Яна Паўла ІІ адзначылі ў Смаргоні

[1]Парафія Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўрачыста адзначыла 99-ю гадавіну свайго апекуна. Караль Вайтыла, будучы Папа, нарадзіўся 18 мая 1920 г. у Вадавіцэ (Польшча).

Вернікі з гэтай нагоды сабраліся на святой Імшы. Супольная малітва стала магчымасцю падзякаваць Богу за дар Пантыфіка, які заахвоціў чалавецтва адчыніць дзверы сваіх сэрцаў Хрысту.

[2]

Падчас Эўхарыстыі вернікі даручалі Пану Богу праз заступніцтва свайго апекуна ўсе інтэнцыі і просьбы. Для малодшых жа парафіян – дзяцей і моладзі – была падрыхтавана спецыяльная забаўляльная праграма.

grodnensis.by [3]