[1]У мястэчку Багданава ў Валожынскім раёне, славутым тым, што тут нарадзіўся і ствараў свае палотны слынны беларускі мастак Фердынанд Рушчыц, 31 траўня пачнуцца будоўчыя працы па ўзвядзенні касцёла святога арханёла Міхала.
Будаўніцтва пачнецца з усталявання агароджы і ўзвядзення званіцы. Пра гэта паведаміў пробашч парафіі кс. Ігар Лашук MIC у сваім акаунце ў сацыяльных сетках [2], запрашаючы далучыцца да дапамогі ў працах усіх ахвочых.
Першы драўляны касцёл, узведзены ў Багданаве ў 1844 г., захаваўся толькі на славутай працы Фердынанда Рушчыца “Ля касцёла”. Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў багданаўскія вернікі пабудавалі іншы драўляны храм, але ўлады разабралі яго разам са званіцай у 80-ых гадах. Цяпер богаслужбы адбываюцца ў часовай пабудове.
krynica.info [3]