[1]Усё больш людзі аддаюць перавагу тэлевізару і інтэрнэту.
Жахлівыя лічбы прывялі спецыялісты ў Беларусі: менш адной хвіліны ў дзень аддаюць беларусы на стасункі ўсёй сям’ёй. У той жа час зносінам у сямейным коле, калі збіраюцца ўсе разам, беларусы ўсё больш аддаюць перавагу тэлевізару і інтэрнэту. Найбольшую колькасць вольнага часу беларусы ўсіх узростаў — ад дзяцей да старых — марнуюць на сродкі масавай інфармацыі, распавяла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Нагадаем, Папа Францішак падкрэсліваў, што кожнай сям’і неабходна збірацца за адным сталом. Пантыфік адзначаў важнасць сумеснага правядзення часу ў сямейным крузе. Яго сапраўднай «іконай», паводле Святога Айца, з’яўляецца сям’я, сабраная вакол нядзельнага стала. Дзяленне ежай, а таксама пачуццямі, апавяданнямі, падзеямі — гэта фундаментальны досвед.
katolik-gomel.by [2]